Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леў XIV. Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША

абноўлена
Леў XIV
Леў XIV

Новым папам стаў амэрыканскі кардынал Робэрт Прэво. Ён узяў імя Леў XIV. Гэта першы папа з Паўночнай Амэрыкі.

А 18:12 рымскага часу з коміну Сыкстынскай капліцы ў Ватыкане пайшоў белы дым. Гэта традыцыйны знак таго, што каталіцкі сьвет атрымаў новага пантыфіка.

У выніку двухдзённага канкляву новым папам стаў амэрыканскі кардынал Робэрт Прэво. Да сёньня ён быў прэфэктам Дыкастэрыі біскупаў. Ён атрымаў імя Леў XIV. Гэта першы папа з Паўночнай Амэрыкі.

Робэрт Фрэнсіс Прэво нарадзіўся 14 верасьня 1955 году ў Чыкага, штат Ілінойс, ЗША ў сям’і Люі Марыюса Прэво францускага і італьянскага паходжаньня і Мілдрэд Мартынэс гішпанскага паходжаньня. У яго два браты — Люі Мартын і Джон Джозэф.

Дзяцінства і юнацтва ён правёў зь сямʼёй і вучыўся спачатку ў сэмінарыі айцоў аўгустынцаў, а затым ва Ўнівэрсітэце Вілянова ў Пэнсыльваніі, дзе ў 1977 годзе атрымаў ступень у матэматыцы, а таксама вывучаў філязофію, перш чым быў абраны кіраўніком аўгустынцаў на два тэрміны запар. 1 верасьня таго ж году ён уступіў у навіцыят ордэну Сьвятога Аўгустына ў Сэнт-Люісе.

Ён атрымаў тэалягічную адукацыю ў Каталіцкім тэалягічным зьвязе ў Чыкага. Ва ўзросьце 27 гадоў яго накіравалі ў Рым для вывучэньня кананічнага права ў Папскім унівэрсітэце Сьвятога Тамаша Аквінскага.

Ён быў пасьвячаны ў сьвятары 19 чэрвеня 1982 году ў Аўгустынскім каледжы Сьвятой Монікі ў Рыме.

Прэво атрымаў ліцэнцыят у 1984 годзе, а ў наступным годзе быў накіраваны ў місію аўгустынцаў у Пэру (1985–1986). У 1987 годзе ён абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Роля мясцовага прыёра ў ордэне Сьвятога Аўгустына» і быў прызначаны дырэктарам у пакліканьнях і дырэктарам місіяў аўгустынскай правінцыі «Маці Добрай Рады» ў Алімпія-Філдз, штат Ілінойс (ЗША).

Як выбіралі папу. ФОТА

<p>А 18:12 рымскага часу з коміну Сыкстынскай капліцы ў Ватыкане пайшоў белы дым. Гэта традыцыйны знак таго, што каталіцкі сьвет атрымаў новага пантыфіка.
1/12

А 18:12 рымскага часу з коміну Сыкстынскай капліцы ў Ватыкане пайшоў белы дым. Гэта традыцыйны знак таго, што каталіцкі сьвет атрымаў новага пантыфіка.

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Новаабраны папа Леў XIV, кардынал Робэрт Прэво з ЗША, зьвяртаецца з пасланьнем «Urbi et Orbi» (гораду і сьвету) з гаўбца базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 8 траўня 2025 году
2/12

Новаабраны папа Леў XIV, кардынал Робэрт Прэво з ЗША, зьвяртаецца з пасланьнем «Urbi et Orbi» (гораду і сьвету) з гаўбца базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 8 траўня 2025 году

3/12

<p>Швайцарскія гвардзейцы падчас цырымоніі
4/12

Швайцарскія гвардзейцы падчас цырымоніі

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Кардыналы пасьля канкляву
5/12

Кардыналы пасьля канкляву

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>На пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме
6/12

На пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Папа абраны, людзі сьвяткуюць
7/12

Папа абраны, людзі сьвяткуюць

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Папа Леў XIV стаў першым папам з ЗША
8/12

Папа Леў XIV стаў першым папам з ЗША

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Новаабраны папа Леў XIV
9/12

Новаабраны папа Леў XIV

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Людзі на пляцы Сьвятога Пятра
10/12

Людзі на пляцы Сьвятога Пятра

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Натоўпы ля базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 8 траўня 2025 году
11/12

Натоўпы ля базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 8 траўня 2025 году

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
<p>Новы папа пакідае гаўбец базылікі Сьвятога Пятра пасьля звароту да вернікаў у Ватыкане, 8 траўня 2025 году
12/12

Новы папа пакідае гаўбец базылікі Сьвятога Пятра пасьля звароту да вернікаў у Ватыкане, 8 траўня 2025 году

Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША  Робэрт Прэво.
Previous slide
Next slide

Першае пасланьне і погляды

Новы папа належыць да ордэну аўгустынцаў, ягоны папярэднік Францішак быў першым папам-езуітам.

«Мір вам усім. Дарагія браты і сёстры, гэта першае прывітаньне ўваскрослага Хрыста і Добрага Пастыра, які аддаў сваё жыцьцё за Божую паству. І я хацеў бы, каб гэтае вітаньне міру пранікла ў нашы сэрцы, дайшло да вашых сем'яў і ўсіх людзей, дзе б яны ні знаходзіліся, да ўсіх народаў, да ўсёй зямлі! Мір вам!» — першыя пасьля абраньня словы папы Лява XIV, прамоўленыя з базылікі сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Прэво вядомы сваім місіянэрскім духам і адданасьцю эвангелізацыі, а таксама адміністрацыйнымі здольнасьцямі, якія ён праявіў на розных пасадах. Яго абраньне папам адкрывае новую старонку ў гісторыі Каталіцкай царквы, дзе яго міжнародны досьвед і пастырская візія могуць дапамагчы ў вырашэньні сучасных выклікаў, зь якімі сутыкаецца Касьцёл ува ўсім сьвеце, адзначае Ватыканскае радыё.

Вернікі на пляцы Сьвятога Пятра сьвяткуюць абраньне новага папы
Вернікі на пляцы Сьвятога Пятра сьвяткуюць абраньне новага папы

Хто быў папярэднім папам зь імем Леў?

Выбар папскага імя мае вялікае значэньне. 129 папаў з 267 выбіралі сабе новае імя па абраньні на Сьвяты Пасад.

Калі папярэдні папа ўзяў імя Францішак, якое раней не сустракалася, ён засьведчыў гэтым волю да пераўтварэньняў у царкве. Ягоны наступнік выбарам імя Леў XIV паказаў імкненьне праводзіць палітыку, падобную да лініі папярэдняга папы з такім імем.

Папа Леў XIII увайшоў у чацьвёрку асобаў з найбольш працяглым пантыфікатам. Ён кіраваў Каталіцкай царквой з 1878 па 1903 год. Такім чынам, папы зь імем Леў Ватыкан ня меў 122 гады.

Лява XIII да абраньня звалі Джаакіна Пэчы. Ён паходзіў зь мястэчка Карпінэта Рамана пад Рымам. Як папа добра вядомы сваім інтэлектуалізмам і спробамі вызначыць стаўленьне Царквы да сучаснага мысьленьня. У сваёй знакамітай энцыкліцы 1891 году «Rerum novarum» папа Леў XIII акрэсьліў правы работнікаў на справядлівую заработную плату, бясьпечныя ўмовы працы і стварэньне прафсаюзаў, адначасова сьцьвярджаючы правы на ўласнасьць і свабоднае прадпрымальніцтва, выступаючы супраць грубых сацыялізму і капіталізму.

Дзякуючы гэтай энцыкліцы ён атрымаў народную назву «Сацыяльны папа» і «Папа працоўных», а таксама ўгрунтаваў на сучасным мысьленьні сацыяльныя дактрыны Каталіцкай царквы, паўплываўшы на думкі сваіх пераемнікаў.

Першыя рэакцыі на абраньне

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вітаў абраньне новага папы Лява XIV, першага пантыфіка з ЗША, як «вялікі гонар» для краіны.

«Віншую кардынала Робэрта Фрэнсіса Прэво, які толькі што быў абраны папам. Гэта такі гонар усьведамляць, што ён першы амэрыканскі папа. Якое хваляваньне і які вялікі гонар для нашай краіны», — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth.

«Я нецярпліва чакаю сустрэчы з папам Лявом XIV. Гэта будзе вельмі значны момант!»

Новага папу віталі таксама кіраўнікі многіх іншых дзяржаваў.

Канкляў, які пачаўся 7 траўня 2025 году, завяршыўся абраньнем новага папы пасьля чатырох тураў галасаваньня. У выбарах бралі ўдзел 133 кардыналы ўзростам да 80 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG