Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сумах расейскі дрон пацэліў у шматпавярховік: 9 мірных жыхароў загінулі і 13 атрымалі раненьні

Наступствы ўдару расейскага дрона ў жылы дом у Сумах, 30 студзеня 2025
Наступствы ўдару расейскага дрона ў жылы дом у Сумах, 30 студзеня 2025

Расейскія войскі штодня абстрэльваюць памежныя, прыфрантавыя і тылавыя вобласьці Ўкраіны.

У Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі паведамілі, што ў ноч на 30 студзеня расейскія войскі абстралялі сем раёнаў рэгіёну з артылерыі і дронамі.

«У выніку варожага ўдару загінулі 9 і 13 атрымалі раненьні», — паведаміў у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону начальнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Ўладзімір Арцюх.

Расейскія войскі штодзень з розных відаў узбраеньня абстрэльваюць памежныя, прыфрантавыя і тылавыя вобласьці Ўкраіны.

Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры, забівае мірнае насельніцтва і руйнуе лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя абстрэлы як ваенныя злачынствы Расеі.

«Зубы цмока», комплексы для барацьбы з дронамі і ўзброеныя памежнікі: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай. ФОТА

Супрацьтанкавыя ўмацаваньні — так званыя «зубы цмока» — перакрылі дарогу перад памежным пунктам Новая Гута ў Гомельскай вобласьці
1/10 Супрацьтанкавыя ўмацаваньні — так званыя «зубы цмока» — перакрылі дарогу перад памежным пунктам Новая Гута ў Гомельскай вобласьці
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай на фоне ўкраінскіх абарончых збудаваньняў каля памежнага пераходу Новая Гута. Як <a href="https://belta.by/society/view/mozhete-zadavat-ljubye-voprosy-zarubezhnye-zhurnalisty-izuchili-situatsiju-na-juzhnoj-granitse-belarusi-692172-2025/" target="_blank">паведамляе</a> беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА,&nbsp;вайскоўцы на мяжы ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава, у кожнага ёсьць шлем і бронекамізэлька&nbsp;
2/10 Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай на фоне ўкраінскіх абарончых збудаваньняў каля памежнага пераходу Новая Гута. Як паведамляе беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА, вайскоўцы на мяжы ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава, у кожнага ёсьць шлем і бронекамізэлька 
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі вайсковец з прыладай для барацьбы зь бесьпілётнікамі на мяжы з Украінай у памежным пераходзе Новая Гута.&nbsp;&laquo;Памежныя нарады ўзброеныя радыёэлектроннымі стрэльбамі, помпавай зброяй, каб не&nbsp;дапускаць парушэньня дзяржаўнай мяжы бесьпілётнікамі&raquo;,&nbsp;&mdash; <a href="https://belta.by/society/view/mozhete-zadavat-ljubye-voprosy-zarubezhnye-zhurnalisty-izuchili-situatsiju-na-juzhnoj-granitse-belarusi-692172-2025/" target="_blank">заявіў</a> журналістам прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту
3/10 Беларускі вайсковец з прыладай для барацьбы зь бесьпілётнікамі на мяжы з Украінай у памежным пераходзе Новая Гута. «Памежныя нарады ўзброеныя радыёэлектроннымі стрэльбамі, помпавай зброяй, каб не дапускаць парушэньня дзяржаўнай мяжы бесьпілётнікамі», — заявіў журналістам прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць агароджу на мяжы, абсталяваную відэакамэрамі
4/10 Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць агароджу на мяжы, абсталяваную відэакамэрамі
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Узброены беларускі памежнік аглядае дарогу каля ўкраінскага памежнага пункту пропуску Новыя Ярылавічы ў Гомельскай вобласьці
5/10 Узброены беларускі памежнік аглядае дарогу каля ўкраінскага памежнага пункту пропуску Новыя Ярылавічы ў Гомельскай вобласьці
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі памежнік спыніў аўтамабіль на дарозе ў вёсцы Церуха, у памежнай зоне пункта пропуску Новая Гута паміж Беларусьсю і Украінай
6/10 Беларускі памежнік спыніў аўтамабіль на дарозе ў вёсцы Церуха, у памежнай зоне пункта пропуску Новая Гута паміж Беларусьсю і Украінай
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Украінскі памежны пункт пропуску Новыя Ярылавічы, які відаць зь беларускага памежнага пункту пропуску Новая Гута
7/10 Украінскі памежны пункт пропуску Новыя Ярылавічы, які відаць зь беларускага памежнага пункту пропуску Новая Гута
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць супрацьтанкавыя ўмацаваньні, так званыя &laquo;зубы цмока&raquo;
8/10 Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць супрацьтанкавыя ўмацаваньні, так званыя «зубы цмока»
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Узброеныя беларускія вайскоўцы нясуць варту на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута
9/10 Узброеныя беларускія вайскоўцы нясуць варту на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай
10/10 Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Previous slide
Next slide

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG