У Кіеўскай вобласьці ў выніку расейскага абстрэлу загінулі тры чалавекі

Наступствы расейскай атакі дронамі па мястэчку Гляваха Фастаўскага раёну Кіеўскай вобласьці 24 студзеня 2025
Наступствы расейскай атакі дронамі па мястэчку Гляваха Фастаўскага раёну Кіеўскай вобласьці 24 студзеня 2025

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справы паводле факту ваеннага злачынства Расеі. 

У Кіеўскай вобласьці загінулі тры чалавекі і два атрымалі раненьні і траўмы ў выніку падзеньня аскепкаў расейскага дрону на жылыя будынкі.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, у Фастаўскім раёне аскепкі дрону пацэлілі ў 10-павярховы будынак і выклікалі пажар на двух паверхах. Загінуў адзін чалавек, два атрымалі траўмы.

У Браварах пад Кіевам дрон зьнішчыў жылы будынак, загінулі сужэнцы.

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справы паводле факту ваеннага злачынства Расеі.

Паводле апэратыўнага камандаваньня Паветраных сіл Украіны, Расея ў ноч на 24 студзеня атакавала Ўкраіну 58 ударнымі дронамі, 25 якіх зьбілі сродкамі супрацьпаветранай абароны над Сумскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Хмяльніцкай і Львоўскай вобласьцямі. Яшчэ 27 дронаў прыдушылі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

​
XS
SM
MD
LG