Расея нанесла ўдар па Крывым Рогу, пашкоджана школа, ёсьць загінулыя і параненыя

Вынікі расейскага абстрэлу Крывога Рогу 24 сьнежня 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
Вынікі расейскага абстрэлу Крывога Рогу 24 сьнежня 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Расея выкарыстала балістычныя ракеты.

Кіраўнік Днепрапятроўскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў пра ахвяры расейскага ракетнага абстрэлы Крывога Рогу, у выніку якога пашкоджаньні атрымалі навучальная ўстанова і жылы сэктар побач зь ёю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі чатыры чалавекі, сем атрымалі раненьні. Пяць грамадзян зь цяжкімі раненьнямі шпіталізавалі.

На месцы абстрэлу працуюць усе службы.

Абласныя ўлады не ўдакладнілі, ці праходзіў у школе навучальны працэс у той час, як расейскія войскі пачалі абстрэл гораду.

​
XS
SM
MD
LG