Дональд Трамп абвясьціў сябе прэзыдэнтам ЗША

Дональд Трамп з жонкай Мэланіяй у час звароту да сваіх прыхільнікаў
Дональд Трамп з жонкай Мэланіяй у час звароту да сваіх прыхільнікаў

Палітык зьвярнуўся да прыхільнікаў на Ўэст-Палм-Біч у Флорыдзе.

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі абвясьціў сябе пераможцам выбараў і падзякаваў за падтрымку жонцы і дзецям.

У сваёй першай прамове пасьля імавернай перамогі на выбарах Дональд Трамп заявіў, што ў Амэрыкі наперадзе — залаты век. Ён паабяцаў працаваць дзеля дабрабыту ўсіх амэрыканцаў і змагацца за заканчэньне войнаў у сьвеце.

Агенцтва Associated Press тым часам назвала Трампа пераможцам у яшчэ адным «хісткім» штаце, Пэнсыльваніі. Ягоная перавага над кандыдаткай ад партыі дэмакратаў Камалай Гарыс зноў вырасла — 267:214.

На Алясцы перавага Трампа над Гарыс складае 15% галасоў. У 2020-м Трамп набраў там на 10% галасоў больш, чым Джо Байдэн.

Таксама падлік галасоў працягваецца ў штатах Вісконсін і Мічыган.

Трампа сярод першых павіншавалі зь перамогай прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч.

​
XS
SM
MD
LG