«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі год усё часьцей гучаць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
Пасьля 2020 году Аляксандар Лукашэнка, а ўсьлед за ім і беларускія прапагандысты ўсё часьцей сталі гаварыць і «нагадваць» пра тое, што Беласток і Вільня — «гэта беларускія землі». Да гэтага яны самі палохалі беларусаў тым, што, маўляў «за заходняй мяжой нехта вострыць зубы на беларускія землі ў Беларусі».
Чаму рыторыка чыноўнікаў і прапагандыстаў зьмянілася і навошта яны ўсё часьцей паказваюць гістарычныя мапы, якія ўключалі Беласток і Вільню ў беларускія землі, тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч:
Форум