Праз год пасьля пачатку вайны ў палоне ў тэрарыстаў ХАМАС застаюцца 97 чалавек

Ізраільцяне, пацярпелыя ад атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023
Ізраільцяне, пацярпелыя ад атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023

Год таму, 7 кастрычніка 2023 году, палестынская радыкальная групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, напала на Ізраіль.

97 чалавек усё яшчэ застаюцца ў яе палоне, падлічыла Расейская служба Бі-бі-сі.

Тэракт, падчас якога ў Ізраілі загінулі больш за 1200 чалавек, яшчэ звыш 250 былі захопленыя і вывезеныя ў Газу, стаў самым маштабным за дваццаць гадоў. Праект «Хвіліна ў хвіліну» называе яго «самым страшным тэрактам нашага дзесяцігодзьдзя» і рэканструюе падзеі таго дня ў тэлеграм-канале.

Па падліках журналістаў, з палону ўдалося вярнуць 113 чалавек (у тым ліку 105 — у рамках абмену) і больш за 30 целаў. З тых, хто застаўся ў палоне, па зьвестках ізраільскай арміі, каля траціны ўжо мёртвыя, пра некаторых да гэтага часу нічога не вядома. Іх сваякі і яшчэ сотні тысяч ізраільцян патрабуюць ад уладаў заключыць пагадненьне з ХАМАС і вярнуць закладнікаў.

У адказ на напад Ізраіль пачаў у сэктары Газа ваенную апэрацыю, заявіўшы, што яго мэта — поўнае зьнішчэньне ХАМАС. На працягу ўсяго году ізраільскія вайскоўцы заяўлялі, што атакуюць выключна інфраструктуру групоўкі, і сьцьвярджалі, што тая разьмяшчае свае аб’екты ў густанаселенай забудове, выкарыстоўваючы мірнае насельніцтва ў якасьці жывога шчыта.

У ходзе апэрацыі Ізраіль неаднаразова заклікаў жыхароў Газы эвакуавацца на поўдзень.

​
XS
SM
MD
LG