Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Хто возіць у Беларусь збожжа з акупаваных земляў Украіны

Станіслаў Івашкевіч. Каляж.
Станіслаў Івашкевіч. Каляж.

Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь.

Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды» — кіраўнік Беларускага расьсьедніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.

Раней БРЦ расказваў як Расея вывозіць збожжа, захопленае ў Херсоншчыне і экспартуе па розных краінах сьвету, перадусім у краіны так званага глябальнага поўдня. Зараз яны паказваюць беларускі акпэкт: як гэтае збожжа трапляе ў Беларусь.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube:

«Нам удалося даказаць некалькі справаў: ад элеватара ў акупаванай Украіне да элеватара ў акупаванай Беларусі. Мы апрацавалі зьліў ад украінскіх актывістаў «KibOrg». Там былі пастаўкі, якія рэгістраваліся ў расейскай сыстэме «Зерно» і ў тым ліку пастаўкі ў Беларусь. Мы гэта пацьвердзілі пры дапамозе адкрытай расейскай базы сэртыфікатаў якасьці. Мы пераканаліся, што ўсе дадзеныя праўдзівыя. Адна з кампаній была чачэнская, ёю рэальна валодае прадстаўнік кляну Ісаевых, блізкага да Рамзана Кадырава. Яны купляюць збожжа ў фэрмэраў на акупаваных тэрыторыях, вязуць на пераапрацоўку ў Беларусь і робяць рапсавае масла, а пасьля экспартуюць далей. Гэтае зерне істотна ніжэй рынкавага кошту. Гэта наводзіць на думку, што прадукцыя прымусова скупляецца ў фэрмэраў па заніжанай цане", — гаворыць Івашкевіч.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG