Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 чалавек параненыя падчас ракетнага абстрэлу Курска. Уначы дроны атакавалі 5 абласьцей Расеі

Дом у Курску, на які ўпалі абломкі ракеты. 11 жніўня 2024 году
Дом у Курску, на які ўпалі абломкі ракеты. 11 жніўня 2024 году

У ноч на нядзелю 11 жніўня Курск трапіў пад ракетны абстрэл. Абломкі зьбітых ракет упалі на дзевяціпавярховы жылы дом. У выніку параненыя 13 чалавек, двое зь іх — у цяжкім стане, паведаміў мэр Курска Ігар Куцак.

Паводле мэра, жыхароў дома часова разьмяшчаюць у загарадным лягеры.

Уначы 11 жніўня бесьпілётнікі атакавалі Курскую, Варонежскую, Бранскую, Арлоўскую і Белгарадзкую вобласьці Расеі. Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што агулам сіламі СПА зьбілі 35 ударных дронаў і чатыры тактычныя ракеты «Кропка-У».

У Варонежы дронамі пашкоджаныя некалькі прыватных дамоў і адміністрацыйны будынак. Каля 100 жыхароў горада засталіся без сьвятла. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым тэлезвароце 10 жніўня ўпершыню прызнаў, што ўзброеныя сілы Ўкраіны дзейнічаюць на тэрыторыі Расеі. Ён заявіў пра «выцясьненьне вайны на тэрыторыю агрэсара».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG