Расея нанесла ўдар па супэрмаркеце ў Канстантынаўцы Данецкай вобласьці — ужо як найменей 14 загінулых і больш за 40 параненых

абноўлена
Наступствы расейскага ўдару па Канстантынаўцы 9 жніўня 2024 году
Наступствы расейскага ўдару па Канстантынаўцы 9 жніўня 2024 году

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу пашкоджаньні атрымалі 4 прыватныя будынкі, 9 крамаў, аўтамыйня, пошта, гандлёвыя павільёны і 12 аўтамабіляў.

Расея нанесла ракетны ўдар па супэрмаркеце ў Канстантынаўцы Данецкай вобласьці.

«Канстантынаўка, Данецкая вобласьць. Удар расейскіх тэрарыстаў па звычайным супэрмаркеце і пошце. Людзі пад заваламі. Працягваецца ратавальная апэрацыя, і будзе зроблена ўсё, каб уратаваць людзей», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін увечары паведаміў пра 12 загінулых і 44 параненых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу пашкоджаньні атрымалі 4 прыватныя дамы, 9 крамаў, аўтамыйня, пошта, гандлёвыя павільёны і 12 аўтамабіляў.

Украінскія ўлады адзначаюць, што колькасьць ахвяраў можа быць не падлічаная да канца.

​
XS
SM
MD
LG