У пералік тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, Паўднёвая Карэя дадала 243 пазыцыі, сярод іх станкі для рэзкі і апрацоўваньня мэталу, дэталі станкоў, аптычных прылад, датчыкі, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасьці тавараў вайсковага прызначэньня.
Агулам у сьпісе тавараў, якія трапляюць пад экспартны кантроль у выпадку паставак у Беларусь і Расею, 1402 пазыцыі.
Пры гэтым урад Паўднёвай Карэі можа даць дазвол на пастаўкі тавараў у згаданыя краіны у кожным канкрэтным выпадку, асабліва калі размова ідзе аб дзелавых угодах, заключаных да абнаўленьняў.
Чакаецца, што новыя правілы набудуць моц да канца жніўня пасьля завяршэньня неабходных працэдур.
- Нядаўна стала вядома, што Паўднёвая Карэя разгледзіць пытаньне аб пастаўках зброі Ўкраіне пасьля заключэньня дамовы аб супрацы і абароне паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй.
- Паўднёвая Карэя — адзін з найбуйнейшых у сьвеце пастаўнікоў узбраеньняў. Аднак ва Ўкраіну Сэул на сёньня зброі не пастаўляе.
Форум