Крыніцы агенцтва dpa сярод дыпляматаў паведамілі, што прадстаўнікі правацэнтрысцкай Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) хацелі, каб прызначэньне на пасаду старшыні Эўрапейскай рады было замацавана не на 5 гадоў, а на 2,5 года. Тады наступным гэтую пазыцыю гіпатэтычна мог бы заняць прадстаўнік ЭНП.
Супраць такой прапановы выступілі сацыял-дэмакраты з Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, другой найбуйнейшай фракцыі ў Эўрапарлямэнце.
Асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка Эўрапейскай рады лічыцца якраз сацыяліст, былы прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта.
Найлепшы вынік на выбарах у Эўрапарлямэнт паказала Эўрапейская народная партыя. Яе галоўны кандыдат, Урзуля фон дэр Ляен, падобна, зможа застацца старшынёй Камісіі ЭЗ яшчэ на пяць гадоў.
Фаварытам на пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежнай палітыцы і бясьпецы лічыцца прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас. Наступны саміт з абмеркаваньнем кандыдатур кіраўнікоў ЭЗ пройдзе ўжо на наступным тыдні.
Форум