Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўская біржа спыніла гандаль далярам і эўра праз новыя санкцыі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маскоўская біржа абвясьціла пра спыненьне гандлю далярам і эўра пасьля ўвядзеньня новых санкцый Міністэрствам фінансаў ЗША.

Таргі будуць спыненыя з 13 чэрвеня, гаворыцца на сайце пляцоўкі. Гандаль будзе спынены зь фінансавымі інструмэнтамі, акцыямі, каштоўнымі мэталамі з разьлікамі ў гэтых валютах.

12 чэрвеня Маскоўская біржа, расейскі Нацыянальны клірынгавы цэнтар і Нацыянальны разьліковы дэпазытарый трапілі ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША, уведзены за расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

У паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША зазначаецца, што новыя санкцыі накіраваныя супраць «структуры фінансавай сыстэмы Расеі», якая працуе на інвэстыцыі ў вайсковую прамысловасьць.

Новыя санкцыі прывядуць да абмежаваньня канвэртавальнасьці расейскага рубля, падаражэньня вываду валюты з Расеі і да ўскладненьня продажу валюты па выгадным курсе для расейскіх экспартэраў, расказаў выданьню The Bell запрошаны навуковы супрацоўнік амэрыканскага дасьледчага цэнтру CEPA Аляксандар Каляндр.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG