Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што «бамбіў бы Маскву», калі б Расея ўварвалася ва Ўкраіну пры ягонай кадэнцыі


Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота
Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота

Былы прэзыдэнт ЗША і найбольш верагодны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2024 году Дональд Трамп на адной з сустрэч па зборы грошай на сваю прэзыдэнцкую кампанію заявіў, што «бамбіў бы Маскву і Пэкін, калі б Расея ўварвалася ва Ўкраіну або Кітай уварваўся на Тайвань», паведамляе The Washington Post.

Выданьне адзначае, што на такіх мерапрыемствах Трамп нярэдка робіць заявы на тэму зьнешняй палітыкі.

У Рэспубліканскай партыі, якую прадстаўляе Дональд Трамп, ёсьць розныя падыходы да вайны паміж Расеяй і Ўкраінай. Так, напрыклад, вельмі правая рэспубліканка Марджэры Тэйлар Грын прапаноўвала прагаласаваць аб звальненьні сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майка Джонсана. Яна абвінавачвае Джонсана ў тым, што той нібыта паставіў інтарэсы Ўкраіны вышэй за інтарэсы ЗША, калі вынес на галасаваньне пытаньне аб падтрымцы Ўкраіны.

22 траўня сьпікер Палаты прадстаўнікоў рэспубліканец Майк Джонсан заявіў, што Ўкраіне трэба даць магчымасьць ваяваць так, як яна лічыць патрэбным.

Раней стала вядома, што 13 чальцоў Кангрэсу ЗША заклікалі дазволіць украінскаму войску выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі. Ліст кіраўніку Пэнтагону падпісалі і дэмакраты, і рэспубліканцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG