Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыпыніў удзел Беларусі ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе


Беларускія вайскоўцы на вучэньнях
Беларускія вайскоўцы на вучэньнях

Суседняя Расея прыпыніла свой удзел у Дамове яшчэ ў 2007 годзе.

Аляксандар Лукашэнка прыпыніў удзел Рэспублікі Беларусь у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, піша «Інтэрфакс».

Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. «Прыпыніць дзеяньне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе ад 19 лістапада 1990 году», — гаворыцца ў законе, падпісаным Лукашэнкам.

17 красавіка закон прыняла Палата прадстаўнікоў, 6 траўня дакумэнт ухваліў Савет Рэспублікі.

МЗС Беларусі ў камэнтары з гэтай нагоды спасылаецца на рашэньні дзяржаў-чальцоў NATO прыпыніць дзеяньне гэтай дамовы:

«Прыняцьце закона не азначае выхаду Беларусі з Дамовыа. Мы будзем гатовы аднавіць яе выкананьне пры ўмове вяртаньня да яго выкананьня дзяржаў-чальцоў NATO, якія зьяўляюцца ўдзельнікамі Дамовы».

Што трэба ведаць пра Дамову

  • ДЗУСЭ падпісалі 19 лістапада 1990 году ў Парыжы.
  • У першапачатковым складзе краін-падпісантаў былі 16 дзяржаў — краін NATO (Бэльгія, Вялікая Брытанія, Гішпанія, Грэцыя, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Турэччына і Францыя) і 6 дзяржаў — удзельніц Арганізацыі Варшаўскай дамовы (Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына) — для кожнага блёку былі вызначаныя максымальныя ўзроўні ўзбраеньняў і тэхнікі.
  • Аднак наступіў распад СССР, падзел ЧССР на дзьве краіны, аб’ядналася Нямеччына, Арганізацыю Варшаўскай дамовы распусьцілі. У выніку ўдзельнікамі ДЗУСЭ сталі ўжо 30 дзяржаў. Празь некалькі гадоў частка былых чальцоў Варшаўскай дамовы ўступіла ў NATO.
  • Пасьля стамбульскай адаптацыі дамоўленасьцяў у 1999 годзе ўдзельнікі ўвялі ліміт на разьмяшчэньне на тэрыторыі сувэрэнных дзяржаў баявой тэхнікі іншых краін.
  • Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін яшчэ ў 2007 годзе прыпыніў дзеяньне ДЗУСЭ, у 2015-м Расея перастала ўдзельнічаць у пасяджэньнях сумеснай кансультацыйнай групы, а 29 траўня 2023 году канчаткова дэнансавала Дамову.
  • У верасьні 2022 зьявілася паведамленьне, што Беларусь хоча спыніць дзеяньне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе (ДЗУСЭ) адносна Польшчы і Чэхіі. 31 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў красавіку Польшча паінфармавала аб рашэньні не выконваць Дамову аб звычайных узброеных сілах у Эўропе ў дачыненьні да Беларусі. Хоць гэтая дамова нібыта фактычна зьяўляецца апошнім міжнародным актам у сфэры кантролю над узбраеньнямі, які юрыдычна абавязвае краіну яго трымацца.
  • У кастрычніку 2023 году Беларусь прыпыніла дзеяньне дамовы ў дачыненьні да дзьвюх дзяржаў — Польшчы і Чэхіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG