Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам гурту «Бі-2»


Музыкі гурту "Бі-2" па прыезьдзе ў Ізраіль з Тайлянду, дзе іх былі затрымалі, на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Ізраілю Ісраэлем Кацам
Музыкі гурту "Бі-2" па прыезьдзе ў Ізраіль з Тайлянду, дзе іх былі затрымалі, на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Ізраілю Ісраэлем Кацам

Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам музычнага гурту «Бі-2».

Адпаведны ўказ падпісала прэзыдэнтка краіны Мая Санду, паведамляе партал «Люстэрка».

Грамадзянамі Малдовы сталі бас-гітарыст «Бі-2» Максім (Лакмус) Андрушчанка, прадстаўнікі мэнэджмэнту гурту Аляксей Леўчанка і Аляксандра Аўчарэнка, а таксама яшчэ пяць чалавек.

Сярод іх няма лідэраў калектыву — ураджэнцаў Беларусі Ягора (Лёвы) Бортніка і Аляксандра (Шуры) Умана, якія маюць ізраільскае грамадзянства.

«Наша краіна адкрытая і гасьцінная для людзей, якія выбіраюць мір, прапагандуюць сяброўства і павагу паміж народамі», — напісаў у тэлеграм-канале кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнткі Малдовы Адрыян Бэлуцэл.

У красавіку стала вядома, што некалькі ўдзельнікаў гурту «Бі-2» зьвярнуліся да малдоўскіх уладаў з просьбай даць ім і іх сямейнікам грамадзянства. Пазьней у інтэрвію расейскаму журналісту Юрыю Дудзю прэзыдэнтка Санду паабяцала задаволіць гэтую просьбу пасьля праверкі дакумэнтаў заяўнікаў.

У студзені ўдзельнікаў «Бі-2» затрымалі ў Тайляндзе на запыт расейскай амбасады, якая дамагалася іх дэпартацыі ў РФ. Пасьля таго як музыкі здолелі выехаць у Ізраіль, «Бі-2» былі вымушаныя адмовіцца ад выступаў у шэрагу краінаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG