Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштабу


Павал Муравейка
Павал Муравейка

23 траўня Лукашэнка прызначыў новым начальнікам Генштабу – першым намесьнікам міністра абароны Паўла Муравейку, які раней быў намесьнікам дзяржсакратара Савету бясьпекі.

Павал Муравейка родам з Мар’інай Горкі. У 1992 годзе скончыў Менскую вышэйшую ваенна-палітычную агульнавайсковую вучэльню, у 2001-м — менскую Вайсковую акадэмію. Таксама вучыўся ў Акадэміі Генштабу Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі, якую скончыў з залатым мэдалём.

У 2010-м займаў пасаду начальніка першага ўпраўленьня Галоўнага вайсковага ўпраўленьня Генштабу. У 2013-м яго паставілі кіраваць Галоўным апэратыўным упраўленьнем і далі генэральскае званьне.

У 2022-м генэрала перавялі на пасаду першага намесьніка дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі.

У 2022 годзе Муравейка казаў, што Беларусь удзельнічае ў «спэцапэрацыі» (так у Расеі і Беларусі называюць вайну, якую Расея пачала ва Ўкраіне — рэд.) ва Ўкраіне, «выконваючы некаторыя функцыі», і пры гэтым заявіў, што Беларусь «не дапускае ўдару ў сьпіну нашым расейскім братам».

У кастрычніку 2023 году Муравейка заявіў, што «Беларусь мае права прасекчы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзеньне гэтай краінай санкцыяў.

18 сьнежня 2023 году Муравейку дадалі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, накіраваны супраць асобаў, якія маюць дачыненьне да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Пазьней да эўрапейскага пакета санкцыяў далучылася Швайцарыя, а таксама Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.

Папярэдняга начальніка Генштабу 54-гадовага Віктара Гулевіча Лукашэнка звольніў з пасады 10 траўня. Адстаўку патлумачылі ўзростам генэрала.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG