Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавік стаў намесьнікам старшыні ЦВК


Аляксей Башан
Аляксей Башан

Першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС Аляксея Башана выбралі намесьнікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, паведаміла 24 красавіка прэс-служба ЦВК.

Аляксей Башан — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафэсар. У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС, у 2005 годзе — ад’юнктуру навукова-пэдагагічнага факультэту Акадэміі МУС. Пасьля заканчэньня ад’юнктуры выкладаў на катэдры апэратыўна-вышуковай дзейнасьці Акадэміі МУС, у 2013 годзе ўзначаліў катэдру. У 2014 годзе прызначаны на пасаду першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС.

19 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім прызначыў Аляксея Башана чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі складаецца з 12 сяброў, на прафэсійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. ЦВК дзейнічае на сталай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў — 5 гадоў. Дзейны склад камісіі сфармаваны ў сьнежні 2021 году. Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.

Кандыдатуры ў склад ЦВК рэкамэндуе Лукашэнка сумеснымі рашэньнямі прэзыдыюмаў абласных, Менскага гарадзкога Саветаў дэпутатаў і абласных, Менскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў.

Апошнім часам на розныя кіроўныя і адказныя пасады ў Беларусі ўсё часьцей прызначаюць былых сілавікоў. Так, напрыклад, на пасаду сьпікера Палаты прызначылі выхадца з КДБ Ігара Сергеенку, Парк высокіх тэхналёгій узначаліў былы супрацоўнік КДБ Аляксандар Базанаў, кіраўніком Нацыянальнага гістарычнага архіву прызначылі Міхаіла Глушакова, які таксама доўгі час служыў у КДБ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG