Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэканомікі Беларусі: прадпрымальнікі па-ранейшаму змогуць займацца гандлем, перавозкамі, будаўнічымі работамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У пілётны пералік відаў дзейнасьці, якія змогуць ажыцьцяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі пасьля зьменаў у заканадаўстве, уключылі раздробны гандаль, паслугі ў перавозцы пасажыраў, будаўнічыя работы, якія не патрабуюць «сур’ёзнай тэхналягічнай падрыхтоўкі».

Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» паведаміла намесьніца дырэктара дэпартамэнту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак, піша «Позірк». Паводле яе, вышэйназваныя віды дзейнасьці захаваюцца, агулам канчатковы сьпіс відаў дзейнасьці, якія могуць ажыцьцяўляць ІП, урад павінен падрыхтаваць да 1 ліпеня.

На думку чыноўніцы, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам закон аб пытаньнях прадпрымальніцтва «не перашкаджае працягу дзейнасьці ІП», бо «адзін і той жа від дзейнасьці можа рэалізоўвацца ў розных іпастасях: гэта можа быць самазанятая асоба, ІП, юрыдычная асоба».

Міністар эканомікі Юры Чабатар, камэнтуючы падпісаньне Лукашэнкі 22 красавіка закона аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, сказаў, што галоўная мэта дакумэнту — «стварыць дадатковыя стымулы для таго, каб малы бізнэс у Беларусі ўзбуйняўся».

  • 22 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае прадпрымальніцкую дзейнасьць. Сярод іншага, ён прадугледжвае «дзьве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасьцю: юрыдычныя і фізычныя асобы». Віды дзейнасьці, якія змогуць ажыцьцяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаныя ўрадам да 1 ліпеня. Па відах дзейнасьці, якія ня трапяць у пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў.
  • Паводле ранейшых падлікаў Мінэканомікі, пасьля перагляду відаў дзейнасьці колькасьць ІП можа скараціцца амаль удвая — з 263 тысяч да 143,5 тысячы, колькасьць найманых работнікаў у іх — з 64,6 тысячы да 47,1 тысячы.
  • Задачу мадэрнізаваць фармат работы малога бізнэсу паставіў Аляксандар Лукашэнка ў чэрвені 2023 году. У 2022 годзе ён казаў, што «айцішнікі і іпэшнікі былі ў авангардзе пратэстаў», «вываліліся на вуліцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG