Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 красавіка: Затрымалі пару зь Менску за ўдзел у пратэстах 2020 году


Затрыманьне. Архіўнае фота
Затрыманьне. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі затрымалі пару зь Менску, паведамляе «Медиазона» з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал.

На камэру хлопец і дзяўчына кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэстах 9 жніўня 2020 году каля мэмарыялу «Менск — горад-герой».

У сваім пасьце аўтары тэлеграм-канала паказваюць тату пары з надпісам rock and roll і сьцяг ЗША.

Паводле якога артыкулу затрымалі пару і дзе яны зараз знаходзяцца, невядома.

18 красавіка пачнуць судзіць Андрэя Лапаціна, якога затрымалі, калі ён прывёз перадачу арыштаванаму брату

Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 года, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве, піша «Вясна».

Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу («Акт тэрарызму»), а пазьней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 КК («Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Працэс над ім распачнецца заўтра, 18 красавіка, у Менскім гарадзкім судзе. Справу будзе разглядаць судзьдзя Сьвятлана Чарапанава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG