Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка Беларусі вырасьце ў 2024 годзе на 2,4% — прагноз МВФ


Новыя трактары на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу.
Новыя трактары на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 году павялічыцца на 2,4%, гаворыцца ў вясновым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду.

На думку аналітыкаў МВФ, у 2025 годзе беларуская эканоміка вырасьце на 1,1%.

Інфляцыя ў гэтыя гады прагназуецца на ўзроўні 6,3% і 6,5% адпаведна.

Кошт бягучых апэрацый плацёжнага балянсу (адлюстроўвае кошт усіх транзакцый у грашовым выражэньні, якія адбываліся паміж рэзыдэнтамі і нерэзыдэнтамі) чакаецца адмоўным у межах −0,5% і −1.3%.

У прагнозе Сусьветнага банку адзначалася, што «падвышаная залежнасьць ад расейскага рынку на фоне абвастрэньня канкурэнцыі зь беларускай прадукцыяй уяўляе сабой прыкметную рызыку і робіць Беларусь больш уразьлівай».

Рост ВУП у 2024-м прагназуецца Сусьветным Банкам на ўзроўні 1,2%, у 2025-м — 0,7%, у 2026-м — 0,5%; інфляцыя паводле гэтага прагнозу складзе ў гэтыя гады 7,4%, 6,1%, 5,8% адпаведна.

Спажывецкія цэны ў сакавіку 2024 года вырасьлі на 0,5%. У гадавым вымярэньні (да сакавіка 2023-га) — на 5,6%.

Акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі адзначаў, што «ўлады і на 2024 год паставілі мэту росту ВУП на 3,8%», але для мінулага і цяперашняга гадоў гэта «зусім розныя лічбы».

«У мінулым годзе ў нас быў аднаўленчы рост пасьля падзеньня на 4,7% у 2022-м. Аднаўляцца заўсёды прасьцей, чым расьці. Але нават гэтае аднаўленьне падвяло эканоміку да стану перагрэву», — перакананы эканаміст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG