Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: У Беларусі замарудзіўся рост прамысловай вытворчасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прамысловая вытворчасьць у студзені — сакавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 49,2 млрд рублёў (6,5% да першага квартала 2023-га), піша Позірк з спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У горназдабыўной прамысловасьці рост склаў 6,3% (месяцам раней гэты паказчык быў 7,1%), апрацоўчай прамысловасьці — 6,4% (6,7%), у сфэры забесьпячэньня электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 8,2% (10,5%), у абласьцях водазабесьпячэньня, а таксама збору, апрацоўкі і выдаленьня адходаў, дзейнасьці па ліквідацыі забруджваньняў — 0,1% (0,4%).

Па выніках студзеня — лютага 2024 года Беларусь заняла трэцяе месца ў Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС) па росьце прамвытворчасьці ў гадавым вымярэньні. У цэлым па саюзе аб’ём прамысловай вытворчасьці павялічыўся ў гадавым вымярэньні на 6,6 працэнта: у Армэніі — на 28,9 працэнта, Кыргызстане — на 7,8 працэнта, Беларусі — на 7,1 працэнта, Расеі — на 6,6 працэнта. Казахстане — на 4,6%.

Паводле зьвестак Белстата, прамвытворчасьць за 2023 год у бягучых цэнах склала 187,3 млрд рублёў (+7,7% да ўзроўню 2022-га).

Аляксандар Лукашэнка 9 красавіка на нарадзе аб разьвіцьці прамысловасьці адной з праблем галіны назваў рэалізацыю прадукцыі:

«Склады трашчаць. Складзкія запасы за 2023 год вырасьлі на 23%. Профільны віцэ-прэмʼер мяне закалыхвае: гэта нармальна, заўсёды так было — мы тут зараз усё гэта прададзім. Але ж мы пэрыяд да пэрыяду ацэньваем гэтыя запасы. А колькі тэхнікі знаходзіцца на пляцоўках у дылераў, якія шмат для каго сталі дадатковым складам за мяжой?».

Паводле яго слоў, на складах гандлёвых дамоў Менскага трактарнага завода сабралася амаль 6,5 тыс. адзінак тэхнікі, або больш як двухмесячны абʼём вытворчасьці: «Вось і «абʼёмы» вытворчасьці, і ваш «экспарт».

«Які агульны вынік? Найперш падзеньне якасных паказчыкаў разьвіцьця прадпрыемстваў. Рэнтабельнасьць недацягвае да ўзроўню 2022 года. Растуць колькасьць стратных арганізацый і сумы страт. Мы маем складаную лягістыку і рост кошту імпартнай сыравіны. Разбурэньне каапэрацыйных сувязей з заходнімі пастаўшчыкамі прывяло да неабходнасьці пошуку альтэрнатыўных партнэраў або наладжваньня ўласнай вытворчасьці камплектуючых, у тым ліку паскоранай распрацоўкі і ўкараненьня новых тэхнічных рашэньняў», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG