Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адкрылі генэральнае консульства краіны, якая дапамагае Беларусі абыходзіць санкцыі


Сьцяжок Казахстану ў машыне на тле помпы для перакачкі сырой нафты, Акцюбінская вобласьць 27 студзеня 2021 г. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяжок Казахстану ў машыне на тле помпы для перакачкі сырой нафты, Акцюбінская вобласьць 27 студзеня 2021 г. Ілюстрацыйнае фота

Пра адкрыцьцё консульства Казахстану паведамляе прэс-служба Берасьцейскага гарвыканкаму.

У цырымоніі адкрыцьця 13 красавіка ўдзельнічалі казахстанскі міністар замежных спраў – намесьнік прэм’ер-міністра Мурат Нуртлеу і намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук. БЕЛТА цытуе словы Назарука, які адзначыў, што адкрыцьцё генконсульства падвышае «ўзровень і статус» двухбаковых стасункаў.

  • Дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Казахстанам усталяваныя 16 верасьня 1992. Казахстанская амбасада ў Менску адкрылася ў 1993 годзе, беларуская ў Астане – у 1997. Ад 2011 году ў Берасьці працавала ганаровае консульства Казахстану.
  • З Казахстану ў Беларусь пастаўляюцца: каменны вугаль, фэрасплавы, грузавыя аўтамабілі, сталепракат, акумулятары, рыс, малако і вяршкі згушчаныя і сухія.
  • Беларусь прадае ў Казахстан: мэблю, таксама малако і вяршкі згушчаныя і сухія, трактары і седлавыя цягачы, сыры і тварог, каўбасы і мясапрадукты, аўтазапчасткі.
  • У 2023 Казахстан забараніў пастаўкі зь Беларусі некалькіх відаў прадукцыі на падставе эўрапейскіх санкцый.
  • Журналісты-расьследвальнікі высьветлілі, што некаторыя беларускія кампаніі пастаўлялі абсталяваньне для ваеннай прамысловасьці Расеі ў абыход санкцыяў праз Казахстан.
  • Таксама расьсьледнікі высьветлілі, што Казахстан дапамагае Беларусі абыходзіць санкцыі: так, драўніну зь Беларусі вязуць у ЭЗ у абыход санкцый - праз Казахстан і Кыргызстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG