Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць разблякаваць пакет дапамогі Ўкраіне, які доўга адкладалі


Майк Джонсан
Майк Джонсан

Гэтаму папярэднічалі месяцы адкладаньня дапамогі. Пра магчымасьць карэннай перамены становішча сказаў сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Майк Джонсан з Рэспубліканскай партыі, сьпікер Палаты прадстаўнікоў, заявіў Fox News 31 сакавіка, што хоча, каб новую дапамогу Ўкраіне зацьвердзілі «проста зараз», і намякнуў, што прапануе пакет неўзабаве пасьля таго, як Кангрэс 9 красавіка вернецца з вакацый.

Джонсан сказаў, што прапанова будзе ўключаць «важныя новаўвядзеньні», таму будзе істотна адрозьнівацца ад законапраекту, прынятага Сэнатам у лютым. Тады пакет прынялі пасьля некалькіх месяцаў спрэчак і адмовы рэспубліканцаў ад пакету, які прэзыдэнт Джо Байдэн прасіў яшчэ ў кастрычніку, піша цэнтральная служба Свабоды.

Законапраект, прыняты Сэнатам ЗША, прадугледжвае падтрымку Ўкраіны ў памеры каля 60 мільярдаў даляраў, большая частка зь якіх — зброя і іншая ваенная дапамога.

Джонсан не апісваў плянаў сваёй вэрсіі законапраекту ў дэталях, але выказаў здагадку, што заканадаўцы разгледзяць як мінімум тры патэнцыйныя элемэнты:

  • дапамогу ў выглядзе пазык;
  • выкарыстаньне замарожаных расейскіх актываў для падтрымкі Ўкраіны;
  • нарошчваньне экспарту прыроднага газу з ЗША, каб скараціць даходы расейскага бюджэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG