Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША адрэагаваў на працяг арышту ў Расеі журналісткі Радыё Свабода Курмашавай


RUSSIA-USA/JOURNALIST
RUSSIA-USA/JOURNALIST

Суд у Казані чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўстурбаваны падаўжэньнем арышту ў Расеі журналісткі Радыё Свабода Алсу Курмашавай.

«Мы глыбока ўстурбаваныя яе зьняволеньнем у Расеі. Мы самым рашучым чынам асуджаем пастаянныя спробы Крамля запалохваць, рэпрэсаваць і караць журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці», — сказаў падчас брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Мэт’ю Мілер.

Паводле яго, абвінавачаньне супраць Курмашавай ёсьць яшчэ адна прыкмета слабасьці пуцінскага рэжыму.

Расейскі суд 1 красавіка чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай — да 5 чэрвеня.

  • Алсу Курмашава ў сярэдзіне траўня 2023 года прыехала ў родны горад Казань па сямейных абставінах. 2 чэрвеня ў аэрапорце Казані — перад вылетам дадому ў Прагу — яе затрымалі сілавікі.
  • У яе канфіскавалі амэрыканскі і расейскі пашпарты (у Алсу два грамадзянствы, Расеі і ЗША).
  • Празь некалькі дзён у дачыненьні да журналісткі распачалі крымінальную справу аб непаведамленьні аб другім грамадзянстве (арт. 330.2 КК).
  • Пазьней ёй выставілі абвінавачаньне ў тым, што яна не зьвярнулася да ўладаў і не папрасіла зарэгістраваць яе ў якасьці «іншаземнага агента» (ч. 3 арт. 330.1 КК).
  • Празь яшчэ амаль два месяцы на яе завялі новую крымінальную справу — аб распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі.
  • Падставай стала апублікаваная рэдакцыяй Idel.Рэаліі кніга «Не — вайне. 40 гісторый расейцаў, якія выступаюць супраць уварваньня ва Ўкраіну».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG