Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашавай да 5 чэрвеня


Алсу Курмашава. Архіўнае фота
Алсу Курмашава. Архіўнае фота

Савецкі раённы суд Казані працягнуў яшчэ на два месяцы арышт журналістцы татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашавай.

Як паведамляе карэспандэнт RusNews з залі суду, паседжаньне ў справе Алсу Курмашавай праходзіла ў закрытым рэжыме, на ім прысутнічалі генконсул ЗША Ст'юарт Уілсан і консульскі супрацоўнік Мікаэл Дарбіньян.

Перад пачаткам паседжаньня Курмашова паскардзілася на абвастрэньне хвароб і на тое, што ёй аказваюць толькі мінімальную мэдыцынскую дапамогу. Яна паведаміла, што спадзяецца на хатні арышт і «разважлівасьць» судзьдзі.

Аднак раённы суд у Казані працягнуў яшчэ на два месяцы арышт Курмашавай.

  • Алсу Курмашава ў сярэдзіне траўня 2023 года прыехала ў родны горад Казань па сямейных абставінах. 2 чэрвеня ў аэрапорце Казані – перад вылетам дадому ў Прагу – яе затрымалі сілавікі. У яе канфіскавалі амэрыканскі і расейскі пашпарты (у Алсу два грамадзянствы, Расеі і ЗША). Празь некалькі дзён у дачыненьні да журналісткі распачалі крымінальную справу аб непаведамленьні аб другім грамадзянстве (арт. 330.2 КК).
  • Пазьней ёй выставілі абвінавачаньне ў тым, што яна не зьвярнулася да ўладаў і не папрасіла зарэгістраваць яе ў якасьці «іншаземнага агента» (ч. 3 арт. 330.1 КК). Празь яшчэ амаль два месяцы на яе завялі новую крымінальную справу – аб распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі. Падставай стала апублікаваная рэдакцыяй Idel.Рэаліі кніга «Не – вайне. 40 гісторый расейцаў, якія выступаюць супраць уварваньня ва Ўкраіну».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG