Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліцыі ў Маскве памёр затрыманы пасьля тэракту ў «Крокус Сіці Хол» ураджэнец Чачэніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ураджэнец Чачэніі Асхаб Успанаў быў затрыманы ў Маскве, як мяркуецца, у ноч пасьля тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» і празь некалькі гадзін памёр у аддзяленьні паліцыі.

Інфармацыю пра гібель Успанава выданьню «Агенцтва» пацьвердзіла ягоная маці. 29 сакавіка пра сьмерць Успанава паведамляў апазыцыйны тэлеграм-канал 1ADAT. Сьцьвярджалася, што ў яго былі зламаныя рэбры і хрыбетнік, на целе сьляды ўдушэньня і сінякі.

На 1ADAT апублікавана відэа з моргу, дзе паказана цела Ўспанава са сьлядамі гвалту. Аўтар роліка сьцьвярджае, што ў паліцыі інсцэнавалі самагубства Ўспанава, каб схаваць злачынства.

Маці загінулага заявіла «Агенцтву», што яе сын не пайшоў бы на суіцыд, бо быў мусульманінам, а самагубства асуджаецца ісламам. Таксама сям'я Ўспанава катэгарычна адмаўляе магчымасьць яго датычнасьці да тэракту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG