Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярданіі сёмы дзень працягваюцца антыізраільскія пратэсты


На выступленьнях у Ярданіі ў падтрымку Палестыны
На выступленьнях у Ярданіі ў падтрымку Палестыны

Да выступленьняў у Ярданіі павышаны інтарэс пачалі праяўляць іранскія ўлады. Выданьне The Jerusalem Post мяркуе, што гэта можа азначаць спробу Тэгерану выкарыстаць афіцыйны Аман у далейшай антыізраільскай палітыцы.

Праіранская вось у рэгіёне пачынае думаць, як скарыстацца пратэстамі ў Ярданіі. У мінулым Іран імкнуўся наблізіцца да Ярданіі праз сваіх асобаў у Іраку і Сырыі. Аднак каралеўства Ярданіі стабільнае, таму Іран хацеў бы мець большы ўплыў у ім, чым мае. Таксама ў Тэгеране хочуць выкарыстоўваць доступ да гэтай краіны, каб больш уплываць на палітыку на Заходнім беразе, піша The Jerusalem Post.

Іранскае выданьне Al-Mayadeen паведаміла ў нядзелю, што «сёмы дзень запар каля ізраільскай акупацыйнай амбасады ў сталіцы Ярданіі, Амане, назіраецца збор тысяч дэманстрантаў у працяг штодзённых дэманстрацый, якія праводзяцца ярданцамі. Людзі патрабуюць спыненьня вайны ў сэктары Газа і разрыву адносін з Ізраілем».

Публікацыі такога роду ў іранскай прэсе, на думку журналістаў ерусалімскага выданьня, сьведчаць аб тым, што праіранскія групы хочуць скарыстацца пратэстамі. Іран падтрымлівае ХАМАС і разглядае напад ХАМАС 7 кастрычніка як паскарэньне яго ўплыву ў рэгіёне. Нядаўна Іран заявіў, што хоча выкарыстаць наступствы 7 кастрычніка для стварэньня новага ўсясьветнага парадку.

У СМІ сьцьвярджаецца, што да пратэстаў у Ярданіі далучыліся «студэнты, спэцыялісты, лекары, юрысты, праваабаронцы і іншыя». «Сёньняшняя сядзячая акцыя стала сьведчаньнем значнага павелічэньня колькасьці ўдзельнікаў у выніку яе злучэньня з Днём [палестынскай] зямлі, які ярданцы прывыклі адзначаць кожны год».

У публікацыі таксама напісана, што пратэстоўцы ў Ярданіі хочуць спыніць мірныя пагадненьні з Ізраілем, прадухіліць экспарт гародніны туды, а таксама высока ацанілі напады хусітаў. Хусіты нанесьлі шкоду гандлю ў Чырвоным моры, што таксама ўплывае на Ярданію.

«Арганізатары і дэманстранты падкрэсьлілі намер працягваць рух пратэсту, нават калі ізраільская вайна ў сэктары Газа спыніцца, каб закрыць амбасаду і разарваць дыпляматычныя адносіны з акупантамі», — адзначыла іранскае выданьне.

Тэкст таксама зьвязвае пратэсты з заклікам Махамэда Дыефа з ХАМАСу выклікаць маршы па ўсім арабскім рэгіёне. Пратэсты прымеркаваныя да апошняга тыдня Рамадана, сьвятога месяца ўсіх мусульманаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG