Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі новыя цэлі ва Ўкраіне, – Інстытут вывучэньня вайны


Херсон пасьля расейскага ўдару па Кахоўцы
Херсон пасьля расейскага ўдару па Кахоўцы

Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.

ISW адзначае, што апошнія расейскія ракеты трапілі ў гідраэлектрастанцыі ў Чаркаскай і Чарнавіцкай абласьцях, што пацьвердзіў і сам прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. У сваю чаргу энэргетычная кампанія «Укрэнэрга» паведаміла, што ў выніку авіяўдараў пацярпелі электрастанцыі і цеплаэлектрастанцыі ў цэнтральнай і заходняй раёнах краіны.

На думку экспэртаў Інстытута, новыя цэлі азначаюць «значную эскаляцыю» атак. Расейцы пакуль так сыстэматычна не абстрэльвалі гідраэлектрастанцыі і плаціны – нагадвае ISW. Цяпер пуцінская армія, верагодна, хоча «аслабіць абарончую інфраструктуру» Украіны, карыстаючыся тым, што ўкраінцы адчуваюць дэфіцыт зэнітных ракет.

Галоўнакамандуючы Ўкраіны генэрал Аляксандар Сырскі падкрэсьліў, што дэфіцыт тэхнікі ў выніку затрымкі дапамогі Захаду ў галіне бясьпекі абмяжоўвае ўкраінскія сілы і прымушае яго краіну весьці стратэгічную абарону.

«ЗША і эўрапейскія саюзьнікі па-ранейшаму не жадаюць прадастаўляць Украіне абсталяваньне асаблівага апэратыўнага значэньня», – піша ISW. Прычына – «асьцярогі эскаляцыі або адплаты» з боку Масквы. Аналітычны цэнтар таксама нагадвае, што папярэднія ваганьні Захаду не спынілі Пуціна ад эскаляцыі вайны.

«Занепакоенасьць эскаляцыяй або мерамі ў адказ на пастаўкі зброі ва Украіну не павінна быць вырашальнай для ЗША і іншых заходніх краін», – сьцьвярджае ISW.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG