Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: асуджаны на 19 гадоў анархіст Разановіч 10 дзён правёў у ШЫЗА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі 1401 палітвязень, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

26 сакавіка асуджанага на 19 гадоў калёніі анархіста Дзьмітрыя Разановіча пачалі судзіць па артыкуле аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК), піша тэлеграм-канал «Права на паўстаньне».

Паводле інфармацыі канала, суд праходзіць у калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах, а паседжаньне працягнецца да 10 красавіка. Таксама стала вядома, што ў сакавіку Разановіча зьмяшчалі на 10 дзён у ШЫЗА.

  • У кастрычніку палітвязьня перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу — як паведамлялі, да сакавіка 2024 году. Раней Дзьмітрыя Разановіча неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
  • Дзьмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.
  • 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калёніі, Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG