Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: анархіста Разановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе


Дзьмітры Разановіч. Архіўнае фота
Дзьмітры Разановіч. Архіўнае фота

Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі 1411 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

З ініцыятывы адміністрацыі івацэвіцкай калёніі № 22 супраць палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Разановіча завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі»).

Паводле @belarus_abc, суд на ім распачнецца 26 сакавіка ў Івацэвічах.

  • Летась палітвязьня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
  • Дзьмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 году. 22 сьнежня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калёніі; Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG