Расея нанесла новы ракетны ўдар па Кіеве. Выбухі адбыліся ў трох раёнах

Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Кіеве, 25 сакавіка 2024
Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Кіеве, 25 сакавіка 2024

Экстраныя службы выехалі па выкліках у тры раёны сталіцы – Пячэрскі, Саломенскі і Дарніцкі.

Мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко паведаміў, што ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу ў Кіеве разбураны нежылы трохпавярховы будынак.

«Экстраныя службы працуюць на месцы. Пакуль што дзьве пацярпелыя. Адной зь іх мэдыкі аказалі дапамогу на месцы», – паведаміў Віталь Клічко.

Паводле яго, экстраныя службы выехалі па выкліках у тры раёны сталіцы – Пячэрскі, Саломенскі і Дарніцкі.

Пазьней мэр Кіева ўдакладніў, што раненьні і траўмы атрымалі сем чалавек, у тым ліку 16-гадовая дзяўчына.

Украінскія вайскоўцы паведамілі, што Расея атакавала Кіеў з Крыму ракетамі «Цыркон» і «Онікс».

​
XS
SM
MD
LG