Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетка, які вывеў людзей з канцэртнай залі ў Расеі падчас нападу, узнагародзяць мэдалём


Іслам Халілаў
Іслам Халілаў

15-гадовага Іслама Халілава, які дапамог мноству людзей выйсьці з «Крокус Сіці Хола», узнагародзяць мэдалём мусульман Расеі «За заслугі».

Узнагароду падчас пятнічнай малітвы 29 сакавіка падлетку ўручыць кіраўнік духоўнага ўпраўленьня мусульман Расеі муфцій Равіль Гайнутдзін.

Іслам Халілаў зь сям’і выхадцаў з Кіргізстану працаваў у гардэробе канцэртнай залі ў дзень нападу 22 сакавіка. Па словах падлетка, калі раздаліся стрэлы, ён стаў дзейнічаць паводле інструкцыі на выпадак надзвычайнай сытуацыі, змог адчыніць усе дзьверы і дапамог вялікай колькасьці людзей выйсьці ў бясьпечнае месца.

Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.

Расейскае сьледзтва пакуль афіцыйна не вылучала вэрсій аб замоўцах і арганізатарах нападу. Па справе аб тэракце затрыманы чацьвёра чалавек. Яны выхадцы з Цэнтральнай Азіі.

Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG