Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскіх структураў за распаўсюджваньне дэзынфармацыі


Будынак Дзярждэпартамэнту ЗША.
Будынак Дзярждэпартамэнту ЗША.

ЗША ўключылі ў санкцыйны сьпіс дзьве юрыдычныя і дзьве фізычныя асобы за дапамогу расейскаму кіраўніцтву ў правядзеньні кампаній дэзынфармацыі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на сумесную заяву Дзяржаўнага дэпартамэнту і Міністэрства фінансаў ЗША.

  • Упраўленьне кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў уключыла ў сьпіс кампанію «Агенцтва сацыяльнага праектаваньня» і яе заснавальніка Ільлю Гамбашыдзэ і Company Group Structura LLC («Структура») і яе генэральнага дырэктара Мікалая Тупікіна.

Паводле Мінфіну, вышэйзгаданыя фірмы стварылі ад імя ўраду РФ сетку больш як з 60 вэбсайтаў, якія выдавалі сябе за навінныя арганізацыі, што дзейнічаюць у Эўропе, і выкарыстоўвалі падробленыя акаўнты ў сацыяльных сетках для распаўсюджваньня дэзынфармацыі.

«Зробленыя сёньня захады адлюстроўваюць нашы пастаянныя намаганьні па супрацьдзеяньні шкоднасным апэрацыям Крамля, — гаворыцца ў заяве Мілера. — Мы працягваем выкрываць намаганьні Расеі па ўвядзеньні аўдыторыі ў зман з дапамогай кампаній, накіраваных на распаўсюджваньне хлусьні, якія вядуцца (расейскай) дзяржавай. Злучаныя Штаты па-ранейшаму адданыя стрымліваньню і спыненьню неаднаразовых спроб Крамля падарваць дэмакратыю».

Паводле паведамленьня Мінфіну, Масква выкарыстоўвае цэлы шэраг інструмэнтаў, у тым ліку зламысныя кампаніі ўплыву і незаконную кібэрнэтычную дзейнасьць, каб падарваць інтарэсы ЗША, іх саюзьнікаў і партнэраў, у тым ліку — у Лацінскай Амэрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Эўропе. У гэтых намаганьнях Расея рэгулярна выкарыстоўвае свае выведныя службы, пасярэднікаў і інструмэнты ўплыву.

У заяве Мінфіну падкрэсьліваецца, што РФ зьвяртаецца да ўсё больш дасканалых мэтадаў, імкнучыся схаваць сваё дачыненьне да падобных дзеяньняў і ствараючы шырокую сетку расейскіх проксі-сайтаў, асоб і арганізацый, якія хлусьліва выдаюць сябе за незалежныя інфармацыйныя крыніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG