Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як манастыр РПЦ у Беларусі зарабляе мільёны даляраў


Андрэй Лемяшонак, Аляксандар Лукашэнка, Алесь Ярашэвіч. Каляж.
Андрэй Лемяшонак, Аляксандар Лукашэнка, Алесь Ярашэвіч. Каляж.

Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак.

Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое, як Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Структура манастыра выглядае наступным чынам. Ёсьць дзьве рэлігійныя арганізацыі — гэта сам Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр і Сястрынства ў гонар сьвятой Елізаветы. Манахіням манастыра належаць камэрцыйныя прадпрыемствы, мы налічылі іх каля дзясятка. Гэта, напрыклад, выдавецтва ў Расеі, якое займаецца выданьнем і продажам кніг, гэта гандлёвыя прадпрыемствы, якія прадаюць крыжы, травы, гарбату, гандлююць на кірмашы. Пры манастыры ёсьць фэрмэрская гаспадарка, якая вырабляе прадукты харчаваньня і прадае іх. Ёсьць нават свая стаматалёгія і школа, дзе адукацыя каштуе тысячу рублёў у месяц», — расказвае Алесь Ярашэвіч.

Але калі паглядзець, як манастыр вядзе сваю фінансавую справаздачнасьць, то плюсы канчаюцца, кажа журналіст. У структурах манастыра працуе каля 1600 супрацоўнікаў. Паводле слоў трох не зьвязаных адна з адной крыніц, для пазьбяганьня выплаты падаткаў за сваіх супрацоўнікаў манастыр вядзе падвойную бухгальтэрыю. Адразу некалькі былых работнікаў менскага манастыра паведамілі «Бюро», што рэлігійная арганізацыя наўмысна заніжае падатковую нагрузку.

Сьвята-Елізавецінскі манастыр рэгулярна праводзіць вайскова-патрыятычныя мерапрыемствы, выкарыстоўваючы сымболіку расейскай вайны ва Ўкраіне, арганізоўвае зборы ахвяраваньняў — грошы пасьля накіроўваюцца на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі і на закуп машын для расейскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG