Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова тут: Беларускай мовы на цукерках стала больш


Шакаляд, ілюстрацыйнае фота
Шакаляд, ілюстрацыйнае фота

Звароты беларускіх грамадзян у абарону беларускай мовы даюць відавочны плён.

У чарговым адказе, атрыманым ініцыятывай «Мова тут», гаворыцца пра тое, што прадпрыемства «Камунарка» дадало беларускую мову на абгорткі цукерак «Бярозка», «Арахісавыя» і «Беларускія».

Акрамя таго, у 2023 годзе прадпрыемства зрабіла беларускамоўны набор цукерак «Мова кветак».

Таксама «Камунарка» працягвае ўдасканальваць свой сайт, а менавіта яго беларускую вэрсію.

У 2024 годзе, каб шырэй ужываць беларускую мову на прадукцыі, прадпрыемства плянуе правесьці рэбрэндынг падарункавых набораў «Папараць-кветка», «Беларускі сувэнір» і набору шакаляду «Беларускія строі», дзе склад прадукту напішуць па-беларуску. Таксама перакладуць на беларускую склад цукерак «Зьнічка».

60% прадукцыі фабрыкі «Камунарка» прадаецца ўнутры Беларусі.

Ініцыятыва «Мова тут» просіць падтрымаць яе і заклікае пісаць звароты ў тыя арганізацыі, якія маюць праблемы зь беларускай мовай, дзе яе няма або замала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG