Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадзіньнікавы завод «Луч» выпусьціў лімітаваную сэрыю да Дня роднай мовы


Новая сэрыя гадзіньнікаў
Новая сэрыя гадзіньнікаў

21 лютага стартуе перадзаказ на мадэлі, асноўныя продажы пачнуцца ў сакавіку.

Унісэкс мадэлі [жы] і [шы] маюць дыямэтры 31.4 мм і 37.6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 штук гадзіньнікаў кожнай мадэлі, адзначыў завод на сваёй старонцы.

Цыфэрблат выкананы з мэльхіёру з матавым пакрыцьцём. На заднім вечку гадзіньніка разьмешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропісьсю.

У гадзіньніках усталяваны мэханізм «Луч 1801.1Н — мэханіка». Цыфэрблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы зь нержавеючай сталі, папружка — з натуральнай скуры.

«Калекцыя гадзіньнікаў „Мова-2024“ — гэта адлюстраваньне мовы, культуры і гісторыі», — так рэпрэзэнтуе сваю калекцыю прадпрыемства.

Цана: 499 беларускіх рублёў.

Асноўны старт продажаў прызначаны на 11 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG