Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў працяг мультсэрыялу «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»


Застаўка мультсэрыялу «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»
Застаўка мультсэрыялу «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Мультсэрыял створаны паводле казкі «Ня сіла, а сьмеласьць».

На плятформе VOKA бясплатна даступныя восем новых эпізодаў, расказалі Office Life прадстаўнікі кампаніі.

Прэм’ера арыгінальнага мультсэрыялу адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту — гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім спадабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох сэрыяў дзяўчынка сустракае мітычных істот, даведваецца пра розныя сьветы і перажывае шмат незвычайных падзеяў.

У працягу мультсэрыялу Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, бо сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару.

Кожны эпізод доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай.

Мультсэрыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным разьдзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і сэрыялаў на беларускай мове — ад галівудзкіх блёкбастэраў да японскага анімэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG