Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ў кожным горадзе і вёсцы Беларусі». Прадстаўніца АПК Гарбунова атрымала амэрыканскую жаночую ўзнагароду за адвагу


Вольга Гарбунова
Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы атрымала ад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Міжнародную жаночую прэміі за адвагу.

4 сакавіка на ўрачыстай цырымоніі ў Белым доме ўзнагароду Вользе Гарбуновай уручылі дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен і першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн.

Пасьля цырымоніі Гарбунова заявіла:

«Наўпрост зараз мінімум 187 жанчын-палітзьняволеных знаходзяцца ў турмах, дзе падвяргаюцца гвалту і катаваньням за сьмеласьць адстойваць сваю грамадзянскую пазыцыю.

З 2020 года праз турмы і несправядлівыя суды прайшло мінімум 895 жанчын, і рэпрэсіі не спыняюцца.

Роўна 2 гады таму ліквідавалі недзяржаўную арганізацыю «Радзіслава». Мы дапамагалі тысячам жанчын і іх дзецям, адкрывалі гарачыя лініі, давалі прытулак, шукалі адвакатаў і псыхолягаў для пацярпелых, адкрывалі курсы па жаночай самаабароне, лабіравалі закон аб прадухіленьні хатняга гвалту, а чыноўнікі дагэтуль кажуць, што гэтая праблема «не стаіць востра» і закон не патрэбен.

У Беларусі за 2 гады было ліквідавана больш за 1500 недзяржаўных арганізацый, а тысячы людзей засталіся без падтрымкі.

Самых адважных і непакорлівых з нас яны пасадзілі ў турмы: Марыю Калеснікаву, Галіну Дзербыш...

Самых непрадказальных і трывалых з нас яны выгналі з краіны: Сьвятлану Ціханоўскую, Сьвятлану Алексіевіч...

Самых асьцярожных і адчайных з нас яны да гэтага часу не могуць знайсьці, таму што мы ўсюды, у кожным горадзе і вёсцы Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG