Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі пра сьмерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка


Палкоўнік. Ілюстрацыйнае фота
Палкоўнік. Ілюстрацыйнае фота

Пра сьмерць начальніка ўпраўленьня па супрацьдзеяньні кібэрзлачыннасьці Берасьцейскага УУС палкоўніка Андрэя Глінскага стала вядома Mayday team.

44-гадовы Андрэй Глінскі памёр каля чатырох месяцаў таму.

На пасаду начальніка ўпраўленьня супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці Берасьцейскага УУС ён заступіў летам 2022 году.

У міліцыі, паводле інфармацыі Mayday team, Глінскі прапрацаваў роўна 20 гадоў. Адразу пасьля ўнівэрсытэту ён пайшоў працаваць у аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сфэры высокіх тэхналёгій.

Сілавік спэцыялізаваўся на крадзяжах з дапамогай фішынгу, а таксама чытаў лекцыі пра «кібэртэрарызм» у Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце.

У апошні год ягонае падразьдзяленьне займалася грамадзянамі, якія рабілі незаконныя апэрацыі з крыптавалютай. Грошы пераважна мелі крымінальнае паходжаньне. У некаторых выпадках сумы канфіскацый па рашэньні сілавікоў складалі больш за паўмільёна даляраў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG