Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стан Лізы жахлівы, паляпшэньня пакуль няма». Сябра беларускі, згвалтаванай у Варшаве, расказаў навіны ад лекараў


На месцы здарэньня, фота польскай паліцыі
На месцы здарэньня, фота польскай паліцыі

Нападніка, па інфармацыі польскіх СМІ, затрымалі цягам некалькіх гадзін. Ён пад вартай. Беларуска Лізавета ў крытычным стане знаходзіцца ў шпіталі.

25 лютага ў цэнтры Варшавы знайшлі беларуску без прытомнасьці са сьлядамі ўдушэньня на целе. Дзяўчыну рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, застаецца пагроза яе жыцьцю. Свабода пагутарыла з хлопцам пацярпелай пра яе стан і прагнозы лекараў.

Даніла, хлопец Лізаветы, 28 лютага ў камэнтары Свабодзе расказаў, што актуальныя навіны пра стан дзяўчыны «вельмі жахлівыя», стан яе не палепшыўся. Па словах суразмоўцы, ён шукаў беларускіх ці ўкраінскіх лекараў для дапамогі, але ў варшаўскім шпіталі яму паведамілі, што староньніх мэдыкаў туды ня пусьцяць.

«Я папрасіў у шпіталі выпіску пра стан здароўя і далей буду кансультавацца зь іншымі лекарамі. Але на сёньня мне ўсе дактары кажуць, што сытуацыя вельмі складаная. Я маю надзею, што будзе прарыў у стане яе здароўя. Але лекары гавораць толькі нядобрае», — пракамэнтаваў Даніла.

Суразмоўца кажа, што на гэты момант ня можа анічога рабіць ці думаць, апроч як спрабаваць дапамагчы дзяўчыне.

«Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, хто дапамагае ў зборы грошай. Дай Бог, каб Ліза пайшла на папраўку, каб гэтыя грошы ёй спатрэбіліся на рэабілітацыю», — дадаў хлопец.

Ён ведае польскую мову, але мае часам некаторыя складанасьці са спэцыфічнымі мэдыцынскімі тэрмінамі.

На момант публікацыі для Лізаветы сабралі каля 280 тысяч злотых (каля 69 тысяч даляраў). Збор працягваецца.

Першы допыт падазраванага, якога затрымалі ў справе нанясеньня пашкоджаньняў беларусцы, адбыўся 27 лютага. Пра яго вынікі польская паліцыя не паведамляла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG