Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Беларусі год утрымлівалі ў рабстве ў Расеі, яго вызвалілі валянтэры


Вадзім Жалезкі
Вадзім Жалезкі

33-гадовы беларус амаль год правёў у рабстве на фэрме ў Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі.

Грамадзянін Беларусі Вадзім Жалезкі, 1991 году нараджэньня, зьвярнуўся па дапамогу ў «Альтэрнатыву», арганізацыю, якая змагаецца з сучасным рабствам. Ён распавёў, што на запрашэньне швагра прыехаў на заробкі ў Расею ў траўні 2023 году.

Па дамоўленасьці Вадзім павінен быў працаваць на пілараме з заработнай платай 25 тысяч расейскіх рублёў (каля 260 даляраў). Аднак насамрэч яго прывезьлі на фэрму ў пасёлку Шадрыха Сьвярдлоўскай вобласьці. У мужчыны забралі ўсе дакумэнты, а яго працай стаў догляд кароваў і дапамога ў гаспадарцы. За 10 месяцаў працы беларусу ані разу не заплацілі. Аднойчы за страчаную карову Вадзіма жорстка пабілі.

Вызваляць беларуса на фэрму прыехалі супрацоўнік «Альтэрнатывы», валянтэры і журналісты. Яны выклікалі паліцыю.

Гаспадар фэрмы, мужчына па імені Навер, сьцьвярджаў, што дакумэнты ў Вадзіма не забіраў, а потым яны «цудоўным чынам» былі знойдзены і вернуты іх законнаму ўладальніку, піша «Альтэрнатыва». Гаспадар фэрмы сказаў паліцыі, што частку абяцанага заробку ён пералічваў былой жонцы Вадзіма ў рахунак алімэнтаў, а астатняе пайшло на забесьпячэньне яго прадуктамі харчаваньня і неабходнымі рэчамі, таму Вадзім практычна яшчэ й застаўся даўжніком.

Мужчыну далі грошы толькі на зваротны білет.

На фэрме, паводле слоў беларуса, знаходзіліся і іншыя рабы, у тым ліку нядаўна пабіты мужчына на імя Субхон. Аднак расейская паліцыя не сьпяшаецца расьсьледаваць гэтыя зьвесткі.

Цяпер грамадзянін Беларусі ў бясьпецы і найбліжэйшым часам вернецца дадому.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG