Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю, якая здымае расейскі прапагандысцкі сэрыял


Здымкі кіно, ілюстрацыйнае фота
Здымкі кіно, ілюстрацыйнае фота

Ёсьць затрыманьні і арышты. На аднаго супрацоўніка завялі крымінальную справу.

Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю «Белроскино», якая займаецца вытворчасьцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate». Інфармацыю каналу «Священный Белавуд» пацьвердзілі супрацоўнікі кампаніі і іх знаёмыя.

На студыі затрымалі Паўла Грыцэнку, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытаньні.

«Таксама арыштавалі некалькіх кіношнікаў і асыстэнтаў масавых сцэнаў па даносе. На аднаго з затрыманых асыстэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу», — паведамляе канал.

Супрацоўнікаў кінастудыі затрымалі 15 студзеня. Яны трапілі на Акрэсьціна і ў Жодзіна, дзе ім прысудзілі 14-15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу «Хуліганства». Большасьць зь іх ужо выйшла на волю.

Праект «Russian Gate» здымае сэрыял, у якім адлюстравана крамлёўскае бачаньне актуальных геапалітычных працэсаў. Ён зь мінулага лета здымаецца ў некалькіх краінах. У Беларусі яго вытворчасьцю займалася студыя «Белроскино», якой валодаюць Вольга і Яўген Арандарэвічы. Апошні мае сувязі з сынам Лукашэнкі Віктарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG