Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Армэніі і Азэрбайджану адбылася перастрэлка. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў правакацыі


Наступствы 44-дзённай вайны ў Нагорным Карабаху. Архіўнае фота
Наступствы 44-дзённай вайны ў Нагорным Карабаху. Архіўнае фота

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

У ноч на 13 лютага на мяжы Армэніі і Азэрбайджану адбылася перастрэлка.

Азэрбайджанскае агенцтва AZƏRTAC паведаміла, што Ўзброеныя сілы Армэніі абстралялі са стралецкай зброі пазыцыі арміі Азэрбайджану ў кірунку населенага пункту Каханэбі Тавускага раёну.

Армянскае агенцтва ArmenPress паведаміла, што азэрбайджанская армія, пачынаючы з 5:30 раніцы 13 лютага, абстраляла армянскія пазыцыі ў раёне Нэркін Ханда. Паводле Міністэрства абароны Армэніі, абстрэл спынілі прыблізна пасьля 9-й раніцы.

У той жа час Азэрбайджан, паводле дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў краіны, правёў «у адказ на правакацыю [...] Армэніі апэрацыю адплаты». Азэрбайджанскія падразьдзелы «цалкам зьнішчылі баявы пост Узброеных сіл Армэніі» паблізу Неркін Ханда, адкуль, нібыта армянскія вайскоўцы адкрылі агонь па азэрбайджанскіх пазыцыях.

12 лютага Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану абвінаваціла Армэнію ў парушэньні палажэньняў трохбаковай заявы «пасьля 44-дзённай Айчыннай вайны» і працягу паставак зброі на азэрбайджанскую тэрыторыю.

Гэтай заяве Азэрбайджану папярэднічала інтэрвію прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашын’яна, апублікаванае ў выданьні The Telegraph. Афіцыйны Баку расцаніў выказваньні кіраўніка Армэніі як ігнараваньне фактаў «акупацыі азэрбайджанскіх тэрыторый».

Нікол Пашыньян у інтэрвію абвінаваціў Азэрбайджан у невыкананьні сваіх абавязацельстваў.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Што папярэднічала цяперашняй сытуацыі ў Нагорным Карабаху

Нагорны Карабах (армянская назва Арцах) — горны рэгіён унутры тэрыторыі Азэрбайджану, у якім цягам стагодзьдзяў жылі і армяне, і азэрбайджанцы. Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу насельніцтва тагачаснай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці прыблізна на 75% складалася з армянаў. У 1980-я гады нацыяналістычны рух імкнуўся аддзяліць рэгіён ад Азэрбайджану і далучыць яго да Армэніі. У выніку вайны на пачатку 1990-х гадоў загінулі каля 30 тысяч чалавек, і сэпаратысты, падтрыманыя Армэніяй, узялі гэтую тэрыторыю і некалькі прылеглых раёнаў Азэрбайджану пад свой кантроль.

Дыпляматычныя намаганьні ўрэгуляваць канфлікт не далі істотных вынікаў, і ў 2020 годзе пачалася новая вайна, якая цягнулася шэсьць тыдняў. У выніку замірэньня пры пасярэдніцтве Расеі быў фактычна зафіксаваны пераход пад кантроль Азэрбайджану часткі рэгіёну і сямі прылеглых да яго раёнаў.

У 2022 годзе Баку і Ерэван пачалі перамовы, якія мелі канчаткова разьвязаць канфлікт. Заяўленай мэтай Азэрбайджану было вярнуць кантроль над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху, і армянскі прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян даваў сыгналы, што ён гатовы на гэта пайсьці.

Аднак армянскае кіраўніцтва Нагорнага Карабаху не хацела ісьці на такі крок. Яно выказвала занепакоенасьць, што абяцаньні Азэрбайджану мірна «рэінтэграваць» этнічных армянаў — гэта толькі дымавая заслона, за якой хаваецца плян назаўсёды выціснуць іх з гэтай тэрыторыі. Міжнародныя пасярэднікі спрабавалі знайсьці кампраміс, але марна.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG