Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраны прэзыдэнт Фінляндыі паабяцаў не кантактаваць з Масквой да канца вайны


Аляксандар Стуб
Аляксандар Стуб

Абраны прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб заявіў, што Хэльсынкі ня будзе мець палітычных адносін з Масквой да завяршэньня вайны ва Ўкраіне. Ён даў прэсавую канфэрэнцыю ў панядзелак, 12 лютага.

«Палітыка ў дачыненьні да Расеі простая, — цытуе Стуба тэлерадыёкампанія Yle. — Дыпляматычныя і афіцыйныя адносіны застаюцца, але адносін на палітычным узроўні няма і ня будзе, пакуль Расея ня спыніць вайну». Паводле яго слоў, ня зьменіцца і падтрымка Фінляндыяй Украіны.

Акрамя таго, паводле слоў Стуба, зьнешнюю палітыку і палітыку бясьпекі Фінляндыі цяпер вызначаюць членства ў NATO і Эўразьвязе.

  • Фінляндыя ўступіла ў NATO ў 2023 годзе, пасьля амаль 80 гадоў палітыкі нэўтралітэту. У Хэльсынкі гэтае рашэньне патлумачылі неабходнасьцю ўзмацніць бясьпеку пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Працягласьць мяжы паміж Фінляндыяй і Расеяй — крыху больш за 1300 кілямэтраў, такім чынам, мяжа Расеі і NATO павялічылася амаль удвая.
  • Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Фінляндыі адбыўся 11 лютага. Стуб перамог з вынікам 51,6 працэнта галасоў. У розны час Стуб быў прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў, фінансаў Фінляндыі і ўзначальваў Міністэрства па справах Эўразьвязу і зьнешняга гандлю.
  • Крэмль Стуба зь перамогай не павіншаваў, перадае Yle. Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што абраны прэзыдэнт Фінляндыі рабіў заявы зь «вельмі недружалюбным характарам», акрамя таго, Масква лічыць недружалюбнай і саму краіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG