Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Хойнікаў тыдзень скардзяцца на брудную ваду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такая сытуацыя працягваецца ўжо некалькі тыдняў, людзі пішуць свае скаргі ў сацыяльных сетках.

Апошнімі днямі жыхары Хойнікаў літаральна засыпалі чат «дыялёгу з уладай» паведамленьнямі аб бруднай вадзе ў кранах, піша выданьне «Флагшток».

Гараджане пішуць аб тым, што праблема з водазабесьпячэньнем не вырашаецца ўжо некалькі гадоў, а новы этап праблем пачаўся прыкладна месяц таму. Жыхары Хойнікаў скардзяцца на тое, што праз такую якасьць вады ў іх сапсавалася шмат белых рэчаў, якія немагчыма якасна праць.

Прычым вада брудная ўся: як гарачая, так і халодная.

У «Хойніцкім камунальніку», аднак, заявілі, што мясцовую сыстэму водазабесьпячэньня перадалі «Гомельвадаканалу». Пра замену трубаправоду пакуль няма гаворкі. У дыспэтчарскую паступіў шэраг скаргаў, камунальнікі правядуць прамываньне трубаў, але такі падыход да справы ўжо не вырашае праблем надоўга.

Толькі пасьля выхаду артыкулу ў незалежнай прэсе на праблемы зрэагавалі «Хойніцкія навіны».

Намесьнік старшыні райвыканкаму Анатоль Гура выказаў думку, што брудная вада цячэ з кранаў жыхароў праз замену станцыі абезжалезваньня. Старую, няякасную, выводзяць з выкарыстаньня, а ўводзяць новую. Менавіта з новай станцыяй мясцовыя ўлады зьвязваюць спадзевы, што сыстэматычныя праблемы з чысьцінёй вады ў Хойніках зьнікнуць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG