У Менску праблемы зь пітной вадой. Улады рэкамэндуюць часова не карыстацца водаправодам

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Людзям рэкамэндуюць карыстацца падвазной або бутыляванай вадой.

Аварыя на сетках водазабесьпячэньня здарылася 6 верасьня ў 23:18 і закранула Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны. У выніку пашкоджаньня адбылося зьніжэньне ціску.

Ужо ў 00:35 пашкоджаньне лякалізавалі, ціск у вадаправоднай сетцы аднавілі, паведаміў Менскі гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.

Для піцьця, гатаваньня ежы і захаваньня правілаў асабістай гігіены насельніцтву трох менскіх раёнаў параілі выкарыстоўваць падвазную або бутыляваную ваду.

Некалькі чалавек зь Першамайскага раёну паведамілі Свабодзе, што ніякіх апавяшчэньняў для жыхароў не было.

​
XS
SM
MD
LG