Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правабаронцы зафіксавалі першыя парушэньні ў кампаніі агітацыі


Беларускія дзяржаўныя сьцягі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія дзяржаўныя сьцягі. Ілюстрацыйнае фота

Горадзенскія чыноўніцы выкарыстоўваюць службовае становішча і вядуць выбарчую агітацыю, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У Горадні чыноўніцы правялі агітацыйную імпрэзу. Гэтым разам у Горадзенскім музычным каледжы.

Называлася гэта «открытый диалог на тему проведения электоральной кампании». Да навучэнцаў прыехалі старшыня абласнога Савету дэпутатаў Алена Пасюта і начальніца ўпраўленьня культуры Горадзенскага аблывыканкаму Алена Клімовіч.

Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што асаблівасьць сытуацыі ў тым, што абедзьве чыноўніцы ідуць цяпер у дэпутаты абласнога савету.

Як паведамляе «Горадзенская праваабарона», Алена Пасюта хоча заняць дэпутацкае крэсла праз Шчучынскую акругу №57, а Алена Клімовіч – празь Сьвіслацкую выбарчую акругу №24. Як адзначаюць праваабаронцы, улічваючы тое, што дзяржаўная прэса, у тым ліку раённая, актыўна дае інфармацыю пра такія сустрэчы, гэта зьяўляецца выкарыстаньнем чыноўніцамі свайго службовага становішча з мэтай агітацыі.

  • 25 лютага ўпершыню ў краіне пройдуць абʼяднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. На працягу 60 дзён пасьля яго адбудзецца першае паседжаньне «ўсебеларускага народнага сходу» ў новым статусе.
  • Назіраць за выбарамі запрошаны прадстаўнікі цэнтарвыбаркамаў краін СНД, Парлямэнцкай асамблеі АДКБ. А Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
  • З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Што трэба ведаць пра Адзіны дзень галасаваньня – 2024

  • Адзіны дзень галасаваньня адбудзецца 25 лютага 2024 году. Перадвыбарная агітацыя дазволена з 31 студзеня па 24 лютага.
  • Вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій мусіць адбыцца да 5 сьнежня. Самі ж камісіі трэба ўтварыць не пазьней за 11 сьнежня. Стварыць участкі для галасаваньня трэба не пазьней чым 10 студзеня 2024 году, а ўчастковыя камісіі не пазьней за 25 студзеня.
  • Да 16 сьнежня камісіі павінны прыняць рашэньне аб колькасьці подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў, вылучэньне якіх адбудзецца з 17 сьнежня да 15 студзеня ўключна. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 16 студзеня да 30 студзеня ўключна. У пэрыяд з 31 студзеня па 24 лютага 2024 года можа праводзіцца перадвыбарная агітацыя.
  • Датэрміновае галасаваньне працягнецца з 20 па 24 лютага. Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.
  • Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якая ладзіцца Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хэльсынскім камітэтам з 2008 году, а таксама яе экспэрт Павал Сапелка падкрэсьлілі, што ў сувязі з рэпрэсіўнымі рызыкамі будзе працаваць экспэртная місія, а не «клясычнае» назіраньне, якое ажыцьцяўлялася падчас ранейшых кампаній.
  • Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка разглядае выбары як «ваенную апэрацыю». Ён упэўнены, што абсалютная большасьць як сярод прыхільнікаў, так і сярод праціўнікаў Лукашэнкі выдатна разумее, што ў сёньняшніх умовах гэта суцэльная імітацыя.
  • Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня адбудуцца 4 красавіка 2024 году. Вылучэньне кандыдатаў у члены СР мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазьней за 21 сакавіка 2024-га.
  • Улады вырашылі не запрашаць АБСЭ для назіраньня празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ). АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за гэтую адмову.
  • Кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў заявіў, што ў Вярхоўны суд падалі 6 скаргаў аб выбарах. Назіральнікі ад СНД прапанавалі іх лічыць «неабгрунтаванымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG