Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пацьвердзілі імёны 65 ваеннапалонных са сьпісу, апублікаванага Расеяй


Месца крушэньня Іл-76
Месца крушэньня Іл-76

Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі пацьвердзіў, што 65 ваеннапалонных са сьпісу, апублікаванага расейскім бокам, плянавалася абмяняць 24 студзеня.

Пры гэтым прадстаўнікі штаба падкрэсьлілі, што ня маюць дакладнай інфармацыі аб тым, ці былі ваеннапалонныя на борце Іл-76, які пацярпеў крушэньне.

Сваякі ваеннапалонных паглядзелі відэа з месца катастрофы, распаўсюджанае расейскім СК, сказана ў паведамленьні штаба. Яны не змаглі апазнаць сваіх блізкіх па кадрах зь целамі з відэа.

Раней упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Дзьмітрый Лубінец казаў, што пакуль украінскі бок не ўбачыў доказаў, якія маглі б указваць на тое, што на борце Іл-76 знаходзілася такая вялікая колькасьць чалавек.

«Па тым аналізе фота і відэа, якія мы бачылі, калі б там былі целы — ізноў жа, я не экспэрт — але калі б у расейцаў былі нейкія фота ці відэа, якія маглі б паказаць, што там былі нашы ваеннапалонныя, то яны б іх ужо выкарыстоўвалі», — сказаў ён у эфіры нацыянальнага тэлемаратона.

  • Крушэньне ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 адбылося днём у сераду, 24 студзеня, у раёне вёскі Ябланава Карачанскага раёна Белгарадзкай вобласьці.
  • Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што на борце Іл-76, які ўпаў, знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, якіх перавозілі ў Белгародзкую вобласьць для абмену, а таксама шэсьць членаў экіпажа самалёта і трое суправаджальнікаў.
  • У МЗС РФ крушэньне Іл-76 назвалі «тэрактам» і ўдакладнілі, што «удар па самалёце быў нанесены ўкраінскім бокам зэнітнымі ракетамі з раёна н. п. Ліпцы Харкаўскай вобласьці».
  • У Галоўным упраўленьні разьведкі Мінабароны Ўкраіны, у сваю чаргу, пацьвердзілі, што ў сераду, 24 студзеня, павінен быў адбыцца абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй, але расейскі бок не паведаміў Кіеў аб тым, як менавіта да месца абмену даставяць украінскіх ваеннапалонных. У ведамстве заявілі, што сытуацыя з крушэньнем ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 у Белгарадзкай вобласьці магла быць сплянаванай правакацыяй з боку РФ.
  • Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што ўкраінскі бок ведаў аб тым, што ў самалёце знаходзіліся ўкраінскія ваеннапалонныя. Ён таксама агучыў вэрсію СК РФ, што Іл-76 быў атакаваны зэнітнай ракетай з амэрыканскай ці францускай сыстэмы СПА з тэрыторыі Ўкраіны. Прэзыдэнт РФ дадаў, што вынікі экспэртыз будуць абнародаваны «праз два-тры дні».
  • Кіеў патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня катастрофы самалёта, у Крамлі кажуць, што расьсьледаваньне ўжо вядуць расейскія вайскоўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG