Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімум 84 чалавекі. Ціханоўская заклікала сьвет рашуча адрэагаваць на масавыя затрыманьні ў Беларусі


Адзін з тых, хто трапіў пад перасьлед 23 студзеня: 76-гадовы актывіст Барыс Хамайда зь Віцебску. Архіўнае фота
Адзін з тых, хто трапіў пад перасьлед 23 студзеня: 76-гадовы актывіст Барыс Хамайда зь Віцебску. Архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская заклікала сусьветную супольнасьць рашуча адрэагаваць на масавыя затрыманьні і ператрусы, якія прайшлі ў Беларусі 23 студзеня.

Аб гэтым Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы Х.

«Я шакаваная сёньняшнімі рэйдамі беларускага рэжыму супраць сем’яў палітычных зьняволеных. Сярод затрыманых — Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча, пакаранага 14 гадамі пазбаўленьня волі. Я заклікаю сусьветную супольнасьць рашуча адрэагаваць на гэтае злачынства», — напісала яна.

23 студзеня ў Беларусі сілавікі прыйшлі да некаторых экс-палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, а таксама да родных тых, хто асуджаны паводле «палітычных» артыкулаў. На вечар​ 23​студзеня праваабаронцам вядома сама меней пра 84 чалавекі, якія прайшлі праз такія рэпрэсіі.

У пастановах сілавікоў фігуравалі артыкулы за «фінансаваньне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваньнях».

Паводле Андрэя Стрыжака, верагодна, рэйд зьвязаны з сытуацыяй вакол праекту INeedHelpBY, які дапамагаў прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. 16 студзеня КДБ прызнаў ініцыятыву экстрэмісцкім фармаваньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG